#lidskie+zoooooo
ІНІЦЫЯТЫЎНЫ ПРАЕКТ «BACK IN 1323» РАЗАМ З ВАЛАЦЁРСКІМ РУХАМ «ZOO-HELP» ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ВЕТЭРЫНАРНАЙ КЛІНІКІ «КОТ БЕГЕМОТ»
#lidskie+zoooooo
after party
Фінальная вечарына, прысвечаная кампаніі па зборы сродкаў дапамогі бяздомным жывёлам

Нашы хэштэгі: #lidskie #lidskiezoooooo #zoohelplida
«Этаж2» / вул. Шубіна, 11
8 лютага
17:00-22:00
Уваход ВОЛЬНЫ
Гаў!
Мы аб'яўляем фінальную вечарыну, прысвечаную нашай краўдфандынгавай кампаніі «#lidskiezoooooo».

Мы запрашаем усіх, хто браў удзел і хто проста хацеў дапамагчы, але ўвесь час адкладваў. Гэтай імпрэзай мы хочам сказаць, што ў дапамогі няма тэрміну прыдатнасці: дапамагаць — гэта заўсёды важна і ніколі не позна. На ўваходзе будзе стаяць бокс, куды кожны ахвотнік зможа ахвяраваць любую суму, якую потым мы перададзім коцікам ды сабачкам.

Для тых, хто праспаў гэтыя два месяцы, тлумачым:
краўдфандынг — гэта калектыўнае фінансаванне цікавых праектаў. Разам мы здолелі сабраць 1405 BYN — і ўсе гэтыя сродкі ўжо пайшлі на дапамогу бяздомным жывёлам у Лідзе.

У гэты дзень у нас будуць:
— карысныя лекцыі пра братоў нашых меншых;
— раздатак лотаў усім фундатарам кампаніі «lidskie+zoooooo»;
— гаражны распродаж, пасля якога ўсе выручаныя сродкі адправяцца жывёлам;
— маркет дзіўных рэчаў і штучак ад мясцовых рамеснікаў-майстроў;
— унікальная магчымасць набыць мерч ад «лідскіх»;
— смачныя напоі і перакус;
— і яшчэ супер-класныя актыўнасці, пра якія ты даведаешся потым ❤️

А яшчэ мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы прынясеце што-небудзь самім жывёлам: гэта можа быць корм ці іншыя «карыснасці». Мяў!
Арганізатары
і партнёры праекта
Ініцыятыўны праект «Back in 1323»
Ініцыятыўны праект пра любімы горад і ўсё цікавае і карыснае, што з ім звязана.
Валанцёрскі рух «Zoo-Help»
Зоо-хэлп — гэта каманда неабыякавых людзей, сярод якіх некалькі пастаянных валанцёраў і ўсяго дзве-тры пастаянных ператрымкі для бяздомных жывёл.
Ветэрынарная сетка «Кот Бегемот»
Сетка «Кот Бегемот» — гэта прыватныя ветэрынарныя цэнтры прадстаўленыя трыма філіяламі ў Рэспубліцы Беларусь.

Лекары сеткі ажыццяўляюць лячэнне хатніх і сельскагаспадарчых жывёл, займаюцца прафілактыкай хвароб і навучаюць уладальнікаў сачыць за здароўем іх улюбёнцаў.
Запоўніце форму і мы з вамі звяжамся
Made on
Tilda